Важнае ў рэгіёнах. Як будзе праводзіцца рэгіянальнае экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю»?
Рашэннем Міёрскага раённага выканаўчага камітэта ад 7 ліпеня 2023 г. № 533 зацверджана Інструкцыя аб парадку арганізацыі і правядзення рэгіянальнага экалагічнага свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю».
У адпаведнасці з Інструкцыяй дадзенае свята накіравана на:
- падтрымку народнай творчасці;
- папулярызацыю лепшых узораў народных промыслаў;
- павышэнне прафесійнага ўзроўню і выканальніцкага майстэрства мастацкіх калектываў;
- устанаўленне творчых кантактаў паміж калектывамі рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь;
- арганізацыю культурнага адпачынку (вольнага часу) і эстэтычнае выхаванне насельніцтва.
Свята будзе праводзіцца Міёрскім райвыканкамам штогод.
У мерапрымстве ўдзельнічаюць творчыя дэлегацыі, творчыя калектывы, выканаўцы і калектывы мастацкай творчасці, асобныя выканаўцы, іншыя прадстаўнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі, могуць запрашацца замежныя удзельнікі.
У межах свята прадугледжваецца правядзенне:
- цырымоній адкрыцця, узнагароджання і закрыцця свята, прадстаўлення выканаўцаў і калектываў-удзельнікаў, асобных выканаўцаў;
- конкурсу на лепшага пастаўшчыка журавін;
- конкурсу сярод прафсаюзных арганізацый працоўных калектываў Міёрскага раёна па збору журавін «Смак журавін»;
- конкурсу майстэрства аўтааматараў сярод моладзі «Жураўліны драйв»;
- конкурсу падворкаў Міёрскага раёна «Жураўліны кірмаш»;
- выстаў-кірмашоў работ майстроў розных відаў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і рамёстваў, майстар-класаў, тэатралізаваных дзеянняў;
- іншых мерапрыемстваў, якія не супярэчаць мэтам і задачам свята.
Інструкцыяй вызначаны таксама мэты, задачы, умовы ўдзелу у кожным з пералічаных конкурсаў.
У прыватнасці, конкурс падворкаў «Жураўліны кірмаш» павінен садзейнічаць:
- захаванню нацыянальнага каларыту;
- прасоўванню сямейных каштоўнасцяў;
- выхаванню павагі да нацыянальных традыцый і культуры;
- стварэнню творчага камунікатыўнага асяроддзя для абмену вопытам і ўмацавання прафесійных, вытворчых сувязяў;
- прасоўванню аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Удзельнічаць у ім могуць арганізацыі раёна незалежна ад формы ўласнасці і жыхары раёна.
Пераможцы вызначаюцца ў намінацыях:
- лепшае прадстаўленне асаблівасцей Міёрскага раёна – «Мой дом – мая Радзіма»;
- лепшае прадстаўленне народных традыцый – «Традыцыі і сучаснасць»;
- лепшае раскрыццё святочнай сімволікі – «Жураўліная песня»;
- лепшае прадстаўленне беларускай кухні з выкарыстаннем журавін – «Смак журавін»;
- лепшая конкурсна-гульнявая праграма – «У вясёлым карагодзе»;
- сумесная праца ў падрыхтоўцы да конкурсу – «За талент, майстэрства і сумесную працу»;
- прадстаўленне асабістых падсобных гаспадарак насельніцтва і дароў восені – «Каравай Міёршчыны»;
- арыгінальнасць у афармленні сельскага падворка – «Восеньскае натхненне»;
- прадстаўленне вырабаў народных промыслаў у экспазіцыі – «Зямля бацькоў – жыцця крыніца»;
- лепшае прадстаўленне сельскагаспадарчых і прамысловых арганізацый – «Шчодрасць роднай зямлі».
Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры.
Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Сачыце за раздзелам «Официальное опубликование».
Іншыя навіны Pravo.by.
Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны прававы Iнтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь абавязковая!
(фота – Pravo.by)
Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».
.